Царква
I ня гэтым толькі, але хвалімся і жальбамі, ведаючы, што ад жальбы ідзе цярплівасьць, ад цярплівасьці дасьведчанасьць, ад дасьведчанасьці надзея
(Пасланьне сьв. ап. Паўла да Рымлянаў 5:3-4)
"Царква", № 2 (29), 2001
Галоўная Катэдральны пляц

Есть ли возможность посетить католическое богослужение именно восточного (греческого) обряда в Гомеле? К сожалению, у нас в Гомеле есть только храмы старообрядческие, православные и римо-католический костёл (латинского обряда).

Денис
26.04.2009

Грэка-католікі ў Гомелі

Так, сапраўды, нягледзячы на тое, што ў Гомелі даўно ёсьць афіцыйна зарэгістраваная ў органах мясцовай улады парафія БГКЦ — Трох Сьвяціцеляў, гэтая невялікая грэка-каталіцкая супольнасьць свайго храму або душпастырскага цэнтру ня мае. Таксама няма ў яе і сталага сьвятара. Каталікамі візантыйскага абраду ў Гомелі апякуецца дэкан Усходняга протапрасьвітарату БГКЦ а. Зьміцер Грышан, які перыядычна даязджае з Віцебску.

Гомельскія грэка-каталікі на набажэнствы паводле візантыйскага абраду зьбіраюцца ў мясцовым рыма-каталіцкім касьцёле. Калі Вы хочаце патрапіць на набажэнства грэка-каталікоў у Гомелі, Вам трэба зьвярнуцца да айца Зьмітра Грышана, які падкажа дату і час найбліжэйшай запланаванай там сьв. Літургіі. Яго электронны адрас: immeradel@tut.by , тэл. у Віцебску: (8-0212) 61-92-27.

Ігар Бараноўскі,

выпускны рэдактар газеты "Царква"

Тэгі: Гомель, грэка-католікі, БГКЦ

Гл. таксама:
Традыцыйную пілігрымку памяці манахаў, забітых Пятром I, адмянілі, бо ўлады запатрабавалі 3000 рублёў
Япіскап Бенядыкт Алексійчук: Беларусь і Ўсходняя Ўкраіна мелі аднолькавыя стартавыя ўмовы, а вынікі — несувымерныя
Памёр марыянін, які дапамагаў БГКЦ
Ліст грэка-каталіцкаму сьвятару Льву Гарошку з Кангрэгацыі «Pro Ecclesia Orientali» датычна кананічных межаў Грэка-Каталіцкага Экзархату Беларускай Царквы
Апостальскі нунцый: Папа цэніць існаваньне беларускіх грэка-католікаў
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 274 разоў (-ы)