Саборнасьць, калегіяльнасьць, сінадальнасьць у кіраваньні Царквы
Лекцыя супрацоўніка Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў а. д-ра Гіяцынта Дэстывэля (з 4 хв. да 35 хв.) і дыскусія багасловаў пра саборнасьць, калегіяльнасьць, сінадальнасьць у кіраваньні Царквы, а таксама ролю сьвецкіх асобаў і папы Рымскага ў кантэксьце дыскусіяў Другога Ватыканскага сабору пра еклезіялогію.
Доктар тэалогіі і філасофіі, славіст а. Гіяцынт ДЭСТЫВЭЛЬ (Hyacinthe Destivelle), ОP — сябра Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, узначальвае Аддзел дыялогу з славянскімі праваслаўнымі Цэрквамі.