Царква
Ня судзеце, каб і вас ня судзілі; бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:1-2)
"Царква", № 2 (29), 2001
Галоўная Відэа
Каб несьці сьвятло Хрыстова людзям у сьвеце
Фільм Сяргея Раюнца «Каб несьці сьвятло Хрыстова людзям у сьвеце» (2017 г.) пра манаскі Чын сьв. Васіля Вялікага (ЧСВВ), які сёлета адзначае 400-ыя ўгодкі свайго заснаваньня.

Ордэн манахаў-базыльянаў быў заснаваны ўніяцкім мітрапалітам Язэпам Руцкім у 1617 годзе на капітуле прадстаўнікоў пяці уніяцкіх манастыроў у Наваградку. Базыльянскі ордэн стаўся стрыжнем Грэка-Каталіцкай (Уніяцкай) Царквы ў Беларусі.

Базыльяне займаліся адукацыяй, друкарскай справай, хрысьціянскай асьветай насельніцтва, стваралі музычныя і мастацкія творы, будавалі велічныя храмы. Але былі зьнішчаныя ў нашым краі. Справа еднасьці, аб якой маліўся Хрыстос, падверглася тут зьнішчэньню. Многія манахі-базыльяне пацярпелі за сваю вернасьць справе еднасьці Царквы.

Закон манахаў-базыльянаў, які паўстаў менавіта на беларускіх землях, дагэтуль непрысутны на нашай Бацькаўшчыне, хоць жыве і сёньня актыўна разьвіваецца ў многіх краінах сьвету на розных кантынентах.
Тэгі: Язэп Руцкі, базыльяне, унія, Уніяцкая Царква, Беларусь

Гл. таксама:
Мітрапаліт Язэп Вельямін-Руцкі. Годны сын беларускай зямлі
«Быць сьведкамі Евангельля любові для кожнага чалавека»
Хруцкія: уніяцкі сьвятарскі род полацкай япархіі
Аб нестварэньні Грэка-Каталіцкай Царквы ў 1596 годзе
Полацкая трагедыя 1705 году
Сістэма Orphus
Гэтае відэа глядзелі 220 разоў (-ы)