Царква
Ніхто, увайшоўшы ў дом дужага, ня можа зрабаваць рэчаў ягоных, калі сьпярша ня зьвяжа дужага, - і тады зрабуе дом ягоны
(Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце 3:27)
Галоўная Відэа
Францішак Скарына. Чалавек сьвету
Францішка Скарыну — найбольш вядомага дзеяча беларускай культуры XVI стагоддзя — у поўнай меры можна назваць чалавекам сьвету. Яго дзейнасьць ня мела межаў, як у сэньсе разнастайнасьці творчых заняткаў ды талентаў беларускага асьветніка, так і паводле геаграфіі яго падарожжаў ды сувязі з рознымі краінамі і прадстаўнікамі розных народаў.

Яго талент праўяляўся літаральна ва ўсім: беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, выдавец, перакладчык Бібліі на родную мову, пісьменьнік, філосаф-гуманіст, тэолаг, навуковец, лекар, батанік, прадпрымальнік, грамадзкі дзяяч.

Фільм Алега Лукашэвіча, створаны ў межах міжнароднага арт-праекту «Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам» да 500-годдзя беларускага кнігадрукаваньня (2017). Ідэя стварэньня фільму належыць старшыні праўленьня Белгазпрамбанку Віктару Бабарыку.
Тэгі: Францішак Скарына, Біблія, Псалтыр, кнігадрукаваньне, хрысьціянства

Гл. таксама:
Апостальскі Візітатар БГКЦ заклікаў хрысьціянаў Берасьця ўмацоўваць братэрскае супрацоўніцтва ў абвяшчэньні Евангельля
У Менску прайшло духоўна-асьветніцкае сьвята ў гонар Скарыны
500 гадоў Скарынаўскай Бібліі
Апостальскі Візітатар БГКЦ павіншаваў вернікаў з сьвятам Раства Хрыстова
Праблемы канфесійнага статусу Скарыны і яго час
Сістэма Orphus
Гэтае відэа глядзелі 124 разоў (-ы)