Царква
Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна, бо Гасподзь не пакіне без пакараньня таго, хто вымаўляе імя Яго марна
(3 запаведзь, Выхад 20:7)
"Царква", № 2 (29), 2001
Галоўная Відэа
«Цуд яднаньня распачаўся» — фільм Супольнасьці «Chemin Neuf»
«Чудо единения началось!» — фільм 2016 году каталіцкай экуменічнай Супольнасьці «Chemin Neuf», прысьвечаны тэме еднасьці хрысьціянаў.

Айцец Ларан Фабр з Супольнасьці «Chemin Neuf» распавядае пра пяць важных дасягненьняў у дыялогу паміж рознымі хрысьціянскімі Цэрквамі і пра зьбліжэньне хрысьціянаў розных канфесіяў, якое адбываецца ва ўсім сьвеце.

У фільме зьмешчаны 7-хвілінны відэазварот Папы Рымскага Францішка да пратэстантаў (евангельскіх хрысьціянаў), які выклікаў у іх вялікі энтузіязм і зацікаўленасьць.

Напрыканцы фільму каталіцкі сьвятар а. Ларан Фабр дзеліцца разважаньнямі пра чатыры этапы (спосабы) шляху да еднасьці дзеля ажыцьцяўленьня малітвы Хрыста: «Каб усе былі адно, каб сьвет паверыў!».
Тэгі: экуменізм, прымірэньне, еднасьць, Папа, Францішак, хрысьціяне, католікі, пратэстанты, праваслаўныя, Chemin Neuf

Гл. таксама:
Папа Францішак і копцкі праваслаўны патрыярх падпісалі сумесную дэкларацыю
Любоў Хрыстова заахвочвае нас да прымірэньня
Папа Рымскі і Патрыярх Маскоўскі падпісалі сумесную дэкларацыю
За прымірэньне паміж хрысьціянамі і народамі
Мілан Жуст: у экуменізьме трэба заўважаць маленькія крокі наперад
Сістэма Orphus
Гэтае відэа глядзелі 192 разоў (-ы)