Царква
Не кажы: «чаму гэта колісь было лепей, чым сёньня?» - не зь вялікага розуму ты папытаўся пра гэта
(Кніга Эклезіяста 7:10)
"Царква", № 2 (29), 2001
Галоўная Відэа
Старажытнае слова. Лёс Міхала Баброўскага
Фільм сцэнарыста Ўладзіміра Мароза і рэжысёра Юрыя Цімафеева адкрывае для гледача выдатную постаць гісторыі культуры Беларусі першай паловы XIX стагоддзя Міхала Баброўскага.

Уніяцкі сьвятар, доктар тэалогіі і прафесар Віленскага ўніверсітэту, ідэйны настаўнік філаматаў і філарэтаў, выдатны вучоны-славіст і арыенталіст, ён прысьвяціў сябе захаваньню і зьберажэньню старажытнай культуры беларусаў і ўсяго славянства. Гэты сьвятар-навукоўца адкрыў знакаміты Супрасьлеўскі кодэкс, самы старажытны кніжны помнік на нашых землях, сёньня ўнесены ў сьпіс Памяці сьвету ЮНЕСКА, а таксама Супраслькі летапіс і Кіеўскі псалтыр. Ён выдаў у 1835 годзе на роднай мове Катэхізіс для каталіцкіх юнакоў. Гэта была першая з нешматлікіх ў XIX cтагоддзі кніг на беларускай мове.

Але жыцьцёвы лёс і навуковы шлях знаўцы сямнаццаці моваў, члена прэстыжных Археалагічнай акадэміі ў Рыме, Парыжскага і Лонданскага азіяцкіх навуковых таварыстваў, Таварыства гісторыі і старажытнасьцяў расейскіх пры Маскоўскім універсітэце быў драматычным. Звольнены з Віленскага ўніверсітэту ў часы, калі Уніяцкая Царква дажывала свае апошнія часы, ён апынуўся ў своеасаблівай ссылцы ў Жыровіцкім манастыры.

Апошнія 15 гадоў жыцьця Міхал Бабоўскі служыў звычайным праваслаўным сьвятаром у м. Шарашова Пружанскага раёну, дзе і пахаваны.

Стужка - сапраўдны навуковы дэтэктыў, падзеі якога пачынаюцца ў славенскай Любляне, працягваюцца ў Варшаве, Санкт-Пецярбургу, на Беласточчыне - ва ўсіх тых гарадах і мясmцінах, дзе жыў і працаваў знакаміты (але, на жаль, дагэтуль не ў Беларусі) першаадкрывальнік і дасьледчык легендарнага Супраслеўскага кодэксу.
Сістэма Orphus
Гэтае відэа глядзелі 133 разоў (-ы)