Царква
Вось таму няма апраўданьня табе, кожны чалавеча, што судзіш другога; бо тым самым судом, якім судзіш другога, асуджаеш сам сябе
(Пасланьне сьв. ап. Паўла да Рымлянаў 2:1)
"Царква", № 2 (29), 2001
Галоўная Відэа
Апостальскі нунцый пра місію грэка-католікаў, іх веру і тоеснасьць беларусаў
Сінакса Заходняга дэканату БГКЦ у Баранавічах 27.10.2013. Архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці пра місію грэка-католікаў, іх веру і тоеснасьць беларусаў.

Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці ў нядзелю, 27 кастрычніка 2013 году, узначаліў урачыстую малітоўную сустрэчу ў гонар 1150-годдзя пачатку Славянскай місіі сьвятых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, апекуноў Еўропы, у Баранавічах у Доме Сьвятой Тройцы айцоў-вярбістаў. У сінаксе ўзялі ўдзел сьвятары і вернікі з грэка-каталіцкіх парафіяў Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцей Заходняга протапрасьвітарату (дэканату) БГКЦ, а таксама вялікая група пілігрымаў з Менску (Цэнтральны протапрасьвітарат) ды з Віцебску (Усходні протапрасьвітарат).

Зьвяртаючыся да вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, Прадстаўнік Папы заклікаў іх задумацца над уласнай місіяй: “У той час, калі народ разглядаецца направа і налева, каб знайсьці, адшукаць уласную ідэнтычнасьць, ці не зьяўляецца гэта вашым, асабліва вам давераным заданьнем, каб дапамагчы яму ў гэтым?”.

Уладыка Клаўдзі (Гуджароцьці) заклікаў моладзь Царквы: “Вы павінны адчуваць гэтую веру, каб гэтая жывая вера дала вам моц, цярплівасьць і вытрымку ў нясеньні гэтай веры іншым. Тая частка Царквы, якая яшчэ не навучылася жыць сьвядомасьцю, уласнай мовай, павінна ад вас атрымаць імпульс, каб яны маглі ганарыцца ўсім гэтым і ўпэўнена глядзець іншым у вочы. І ўся Царква просіць вас мець удзел у гэтай місіі”. Прадстаўнік Сьвятога Айца падкрэсьліў: “Гэта сьвятая місія. Яна сьвятая настолькі, наколькі яна вынікае з патрэбаў веры”. Яна будзе сьвятой, калі “дзеці, якія тут прысутнічаюць, заўтра змогуць сказаць з гонарам "Я — беларус!" на сваёй мове”.
Сістэма Orphus
Гэтае відэа глядзелі 223 разоў (-ы)