ЕЎХАРЫСТЫЧНЫ ПОСТ ПЕРАД СЬВЯТЫМ ПРЫЧАСЬЦЕМ
Ня менш за 1 гадзiну перад пачаткам Боскай Літургіі трэба ўстрымацца ад ежы i напояў.Чыстая вада, а таксама прыём прыпісаных лекаў не забараняецца.
АДЗНАЧЭНЬНЕ СЬВЯТАЎ
Згодна з кан. 880 Кодэксу Канонаў Усходніх Цэркваў вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы абавязаны сьвяткаваць, акрамя кожнай нядзелі, наступныя царкоўныя сьвяты:1. Сьвяты, якія заўсёды ў нядзелю:
- Уваход Гасподні ў Ерусалім (Вербніца), 10 КРАСАВІКА 2022.
- Уваскрасеньне Хрыстова (Вялiкдзень), 17 КРАСАВІКА 2022.
- Зыход Сьвятога Духа (Тройца) – 5 ЧЭРВЕНЯ 2022.
2. Богазьяўленьне (Вадохрышча) – чацьвер, 6 студзеня.
3. Дабравешчаньне Найсьвяцейшай Багародзiцы – пятніца, 25 сакавіка.
4. Узьнясеньне Гасподняе (Ушэсьце) – чацьвер, 26 ТРАЎНЯ 2022.
5. Сьвята Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла – серада, 29 чэрвеня.
6. Усьпеньне Найсьвяцейшай Багародзiцы – панядзелак, 15 жніўня.
7. Нараджэньне Хрыстова (Раство) – нядзеля, 25 сьнежня.
У гэтыя царкоўныя сьвяты і ў нядзелі вернiкi абавязаны браць удзел у сьв. Лiтургii i ўстрымлівацца ад цяжкай фiзiчнай працы.
Ва ўсе iншыя сьвяты сьвятары адпраўляюць сьв. Лiтургiю для тых, якiя змогуць i пажадаюць сьвяткаваць. Аднак Царква таксама асабліва заахвочвае вернікаў браць удзел у набажэнствах наступных сьвятаў:
• Абрэзаньне Гасподняе, субота 1 студзеня;
• Перамяненьне Гасподняе, субота 6 жніўня;
• Нараджэньне Найсьвяцейшай Багародзіцы, чацьвер 8 верасьня;
• Узвышэньне Пачэснага Крыжа Гасподняга (Крыжаўзвышэньне), серада 14 верасьня.
АБАВЯЗКОВЫЯ ПАСТЫ
• Усе пятнiцы на працягу году вернікі БГКЦ абавязаны ўстрымлiвацца ад мясных страваў.Посту ў пятніцу няма ў сьвяты Гасподнiя i Багародзiчныя, а таксама ў перыяд:
- ад Раства (25 сьнежня) да Богазьяўленьня (6 студзеня);
- ад Нядзелi мытнiка i фарысея (6 ЛЮТАГА) да Нядзелi блуднага сына (13 ЛЮТАГА);
- ад Вялiкадня (17 КРАСАВІКА) да Нядзелi Тамаша (24 КРАСАВІКА);
- ад Тройцы (5 ЧЭРВЕНЯ) да Нядзелi ўсiх сьвятых (12 ЧЭРВЕНЯ).
• Асаблівы час, калі вернікі прыкладаюць узмоцненыя намаганьні для свайго духоўнага росту, абмяжоўваюць сябе ў ежы, а таксама ўстрымліваюцца ад арганiзацыi публiчных забаў з музыкай i танцамi:
- Вялiкi пост і Вялікі тыдзень: 28 ЛЮТАГА – 16 КРАСАВІКА 2022;
- Пятроўскі пост: 13 ЧЭРВЕНЯ - 28 чэрвеня;
- Усьпенскі пост: 1 жніўня - 14 жніўня;
- Калядны пост (Пiлiпаўка): 15 лістапада – 24 сьнежня.
Грэка-католiкi абавязаны:
• Устрымлiвацца ад мясных i малочных страваў:
- у першы дзень Вялiкага посту (панядзелак, 28 ЛЮТАГА);
- у Вялiкую пятнiцу (пятніца, 15 КРАСАВІКА).
• Устрымлiвацца ад мясных страваў i абмяжоўвацца адным пасілкам у дзень:
- у Сьвяты вечар перад Раством (субота, 24 сьнежня);
- у Сьвяты вечар перад Богазьяўленьнем (серада, 5 студзеня);
- на Ўзвышэньне сьв. Крыжа (серада, 14 верасьня);
- на Адсячэньне галавы сьв. Яна Хрысьцiцеля (панядзелак, 29 жніўня).
АД ПОСТУ ЗВОЛЬНЕНЫЯ:
- дзецi да 14 гадоў i тыя, чый узрост больш за 60 гадоў;- хворыя фiзiчна i душэўна, цяжарныя жанчыны, а таксама тыя, што кормяць грудзьмi;
- тыя, што выздараўлiваюць пасьля цяжкай хваробы;
- тыя, што не распараджаюцца сабой у поўнай меры (напрыклад, тыя, што жывуць у чужых; зьнябожаныя; тыя, што жывуць з ахвяраваньня i г. д.)
Таксама бiскуп i парахi могуць звольнiць верніка ад посту дзеля нейкiх важкiх прычынаў. Спаведнiк можа гэта зрабiць у спавядальнi.