Царква
I сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго
(Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце 1:5)
"Царква", № 2 (29), 2001
Пасхалія

Грыгарыянскі каляндар у Беларусі. Пасхалія

24 лютага 1582 году Папа Рыгор XIII зацьвердзіў адмысловай булай “Inter gravissimas” праект новага календара, падрыхтаванага італійскім матэматыкам і лекарам Луіджы Ліліё і нямецкім матэматыкам і астраномам езуітам Хрыстофам Клавіюсам. Гэты новы каляндар атрымаў назоў “грыгарыянскага календара”. З гэтага часу дата Вялікадня пачала вылічацца паводле новых табліцаў.

У Праваслаўнай Царкве дата Вялікадня па-ранейшаму разьлічваецца паводле сваёй александрыйскай пасхаліі.

Паколькі ў выніку недакладнасьці старога юльянскага календара з IV па XVI стагоддзе назьбіралася 10 лішніх дзён, адлік дзён быў перасунуты наперад і адразу пасьля 4 кастрычніка 1582 году наступіў дзень 15 кастрычніка. Адначасова была выпраўлена памылка з часоў Нікейскага Сабору IV стагоддзя, і астранамічны час веснавога раўнадзенства (21 сакавіка) пачаў ізноў супадаць з каляндарным.

У 1583 годзе Папа Рыгор XIII накіраваў Канстанцінопальскаму Патрыярху Ераміі II пасольства з прапановай перайсьці на новы каляндар. Аднак на саборы ў Канстанцінопалі ў канцы 1583 году гэтую прапанову праваслаўныя палічылі неадпаведнай кананічным правілам і адкінулі.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі, землі якой былі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, грыгарыянскі каляндар быў уведзены 15 кастрычніка 1582 году, як і ва ўсёй Рэчы Паспалітай і ва ўсіх каталіцкіх краінах Еўропы. Пры гэтым Ўсходняй Царкве (як Праваслаўнай, так і Зьяднанай з Рымам) у Рэчы Паспалітай было дазволена адзначаць свае царкоўныя сьвяты паводле старога юльянскага календара.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэньня беларускіх земляў да Расейскай імперыі ў 1772-1795 гг. нашыя продкі зноў вымушаныя былі жыць паводле старога стылю (юльянскага календара), хоць у пісьмовых дакументах нярэдка паралельна пазначаліся таксама даты паводле новага стылю (грыгарыянскага календара), паводле якога жыла амаль уся Еўропа.

З 1918 году на беларускіх землях, якія апынуліся ў складзе Польшчы і на тэрыторыі пад Саветамі, зноў быў уведзены грыгарыянскі каляндар. Усходняя Царква працягвала адзначаць свае царкоўныя сьвяты паводле старога стылю.

Ад моманту адраджэньня Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі на пачатку 1990-х гадоў яна ў сваім царкоўным жыцьці таксама карыстаецца грыгарыянскім календаром (у адрозьненьне ад украінскіх і расейскіх грэка-католікаў).

Грыгарыянскі каляндар (новы стыль) сёньня апярэджвае юльянскі (стары стыль) на 13 дзён (з 1900 году). У 1582-1699 гг. гэтая розьніца складала 10 дзён, у 1700-1799 гг. — 11 дзён, а ў 1800-1899 гады — 12 дзён.

Даты Вялікадня
(паводле грыгарыянскага стылю)
Стагоддзе
Апошнія навіны
23.07.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Сусьветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей
10.07.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Папа Рымскі скіраваў пасланьне да Сірыйска-Малабарскай Царквы
07.07.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Апостальскі нунцый: малюся, каб пераадолець падзелы і ўсталяваць у краіне сапраўдную культуру братэрства і салідарнасьці
04.07.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Біскуп Алег Буткевіч: молімся, каб Беларусь стала краінай для годнага жыцьця
03.07.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: з табой, Марыя, пабудуем новую Беларусь!
23.06.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
75 гадоў таму пабачыў сьвет першы беларускі грэка-каталіцкі малітоўнік «Божым шляхам»
11.06.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Сьвяты Пасад зрабіў заяву па Беларусі
09.06.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Францішак да сьвятароў: ня марыць пра веліч і быць апосталамі радасьці
04.06.2021 Сьвятло Ўсходу
Папа Рымскі: жыць адзінствам па прыкладзе Найсьвяцейшай Тройцы
30.05.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Апостальскі нунцый памаліўся перад цудатворнай іконай Маці Божай Жыровіцкай
Літургічны каляндар

субота
24
ЛІПЕНЯ
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2021 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Наш канал
Радыё Марыя

Найбольш чытанае
23.06.2021
75 гадоў таму пабачыў сьвет першы беларускі грэка-каталіцкі малітоўнік «Божым шляхам»
11.06.2021
Сьвяты Пасад зрабіў заяву па Беларусі
15.05.2021
У Стоўпцах ушанавалі памяць архімандрыта Льва Гарошкі
12.05.2021
Зварот Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ў сувязі з пажарам у Будславе
07.05.2021
Саборнасьць, калегіяльнасьць, сінадальнасьць у кіраваньні Царквы
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў