Памятай дзень суботні, каб сьвяціць яго;
шэсьць дзён працуй і рабі ўсякія дзеі твае,
а дзень сёмы - субота Госпаду, Богу твайму: не рабі ў гэты ніякай працы...
таму дабраславіў Гасподзь дзень суботні і асьвяціў яго (4 запаведзь, Выхад 20:8-11)
Пра праграму: • Царкоўны каляндар БГКЦ
• Літургічныя чытаньні на кожны дзень і ў сьвяты
• Кароткія жыцьці сьвятых
• Богаслужбовыя тэксты
• Акафісты
• Ружанец
• Малітвы на розныя патрэбы
• Біблія па-беларуску (пераклад В. Сёмухі)
• Біблія ў Сінадальным расейскім перакладзе
• План для прачытаньня Бібліі за год
• Беларускія хрысьціянскія песьні
• Карысная інфармацыя для вернікаў
• Таксама адрасы парафіяў БГКЦ і іншае.
«Малітоўнік. Каляндар БГКЦ» — праграма, задуманая і распрацаваная Рэдакцыяй газеты «Царква» з дапамогай вернікаў грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці.
Паводле задумы стваральнікаў, у наш час інтэрнэту і смартфонаў, гэтая праграма павінна стаць сёньня свайго роду новай «Малой падарожнай кніжкай» для вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы і ўсіх, хто хацеў бы жыць і маліцца па-беларуску паводле традыцыі Царквы візантыйскага абраду.
Зьмешчаныя ў праграме літургічныя тэксты, акафісты і малітвы — паводле сайту «Часасловец» і матэрыялаў рэдакцыі газеты «Царква». Тэксты літургічных чытаньняў — на дадзены момант паводле Бібліі ў перакладзе Васіля Сёмухі.
Напэўна, вы знойдзеце пэўныя хібы і недахопы. Праграма будзе ўвесь час удасканальвацца і папаўняцца новай карыснай для вернікаў інфармацыяй. Спадзяемся, з вашай дапамогай яна зможа стаць яшчэ лепшай.
— Калі маеце прапановы па зьмесьце праграмы і хочаце прапанаваць нейкія новыя, карысныя для ўсіх тэксты, або заўважылі ў іх памылку ці недакладнасьць — пішыце СЮДЫ.
— Калі Вы маеце прапановы па тэхнічным паляпшэньні праграмы, сутыкнуліся з нейкім збоем або іншымі праблемамі — пішыце СЮДЫ.
Будзем удзячныя, калі Вы раскажаце пра праграму і падзеліцеся ёй з вернікамі БГКЦ, Вашымі сябрамі і знаёмымі.
Падтрымайце наш праект матэрыяльна сваім грашовым ахвяраваньнем:
• Р/р BY05 ABLT 3015 0046 4933 1001 0001 у ЦБУ ЗАТ «Абсалютбанк», ABLT BY22, вул. Горкага, 31, г. Брэст, УНП 200558013
• на картку: 4916 9896 9297 6565 (для жыхароў Беларусі)
Праграма на Андроід «Малітоўнік. Каляндар БГКЦ»: Выгляд віджэту на месяц: Выгляд віджэту на кожны дзень: