Царква
Шмат задумаў у сэрцы ў чалавека, але збудзецца толькі задуманае Госпадам
(Кніга Выслоўяў Саламонавых 19:21)
"Царква", № 2 (29), 2001
Пра газету «Царква»
«ЦАРКВА» — беларуская рэлігійная культурна-асьветніцкая газета.

Газета асьвятляе жыцьцё грэка-каталіцкіх супольнасьцяў у Беларусі і ў іншых краінах сьвету, зьмяшчае афіцыйныя дакументы Царквы, удзяляе ўвагу праблемам экуменізму і хрысьціянскай еднасьці, друкуе матэрыялы па гісторыі Ўніяцкай Царквы і іншую рэлігійна-асьветніцкую інфармацыю.

Выдавец: Грэка-каталiцкая парафія сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў г. Берасьці

Галоўны рэдактар: а. Ігар Кандрацьеў

Выпускны рэдактар: Ігар Бараноўскі

Адказны рэдактар: а. Андрэй Крот, STL

Беларуская грэка-каталіцкая газета «Царква» была заснавана менскімі грэка-каталіцкімі парафіямі ў 1995 годзе. Першы нумар газеты выйшаў на Вялікі пост, 20 сакавіка 1995 году. Рэдакцыя тады месьцілася ў Полацку, а першым галоўным рэдактарам газеты быў ераманах Валеры Алексійчук (з 1999 г. — ераманах Бенядыкт, ігумен Сьвята-Ўсьпенскай Уніўскай Лаўры; на пачатку верасьня 2010 г. хіратанізаваны на дапаможнага біскупа Львоўскай архіяпархіі УГКЦ). Над выпускам першых шасьці нумароў газеты (да сяр. 1996 г.) працавала менская моладзь і супрацоўнікі выдавецтва «Унія».

Пачынаючы з Вялікадня 1996 году, ад сьпецвыпуску газеты № 7-8, прысьвечанага 400-гадоваму юбілею Берасьцейскай Уніі, газета «Царква» ствараецца ў Берасьці намаганьнямі вернікаў мясцовай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, а з 27 лістапада 1997 году, пасьля перарэгістрацыі друкаванага выданьня, берасьцейская грэка-каталіцкая парафія стала таксама заснавальнікам і выдаўцом газеты «Царква».

Газета «Царква» выходзіла раз на квартал, яе заўсёды можна было набыць ва ўсіх грэка-каталіцкіх парафіях і асяродках Беларусі, а таксама ў многіх рыма-каталіцкіх касьцёлах. Ад моманту заснаваньня газеты на яе можна было таксама падпісацца праз каталог «Белпошты» ў любым аддзяленьні сувязі Беларусі. Шмат асобнікаў газеты «Царква» рэгулярна дасылалася ў розныя гарады і краіны сьвету нашым чытачам, вернікам і сябрам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія жывуць у Польшчы, Украіне, Расеі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Італіі, Чэхіі, Нямеччыне.

Наклад газеты за часы яе існаваньня ў сярэднім складаў 1500-2500 асобнікаў, аднак адзін з першых нумароў газеты і нумары, што выйшлі ў канцы 2006 году, мелі наклад да 7500 асобнікаў. У 2007-2009 гадах газета «Царква» выдавалася накладам 2500-4000 асобнікаў.

Да 2011 году было выдадзена 65 нумароў газеты «Царква». З сярэдзіны 2010 году існуе толькі як інтэрнэт-выданьне.

Наш разьліковы рахунак для ахвяраваньняў:

№ BY05 ABLT 3015 0046 4933 1001 0001 у ЦБУ ЗАТ «Абсалютбанк», ABLT BY22, УНП 200558013

Апошнія навіны
18.09.2022 Навіны хрысьціянскага сьвету
Рымскаму Архірэю перададзены альбом з цудатворнымі абразамі Беларусі
17.09.2022 Навіны хрысьціянскага сьвету
Побач з Папам: уражаньні аднаго езуіта ад сустрэчы з Сьвятым Айцом
16.09.2022 Царква і грамадзтва
Папа Рымскі: аб’яднаць намаганьні і прагнуць міру, каб не зьневажаць імя Бога нянавісьцю
12.09.2022 Сьвятло Ўсходу
Сьвяты Айцец: візіт у Казахстан – пілігрымка дыялогу і міру
10.08.2022 Навіны хрысьціянскага сьвету
«Няхай іх кроў дастукаецца да нашых сэрцаў». У Росіцы ўшанавалі блаславёных мучанікаў Другой сусьветнай вайны
28.07.2022 Навіны хрысьціянскага сьвету
45 гадоў з дня сьмерці Льва Гарошкі: успаміны архімандрыта Сяргея Гаека
15.05.2022 Сьвятло Ўсходу
Кардынал Кох пра вайну ва Ўкраіне: хрысьціяне заўсёды павінны служыць міру, а не падтрымліваць вайну
29.04.2022 Навіны хрысьціянскага сьвету
Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію
10.04.2022 Гісторыя Царквы
Супрасьлеўскія канцікі канца XVII стагоддзя — помнік царкоўнай музыкі Ўніяцкай Царквы
07.04.2022 Навіны хрысьціянскага сьвету
Сьвяты Айцец маліўся за ахвяраў забойстваў у Бучы і іншых месцах Украіны
Літургічны каляндар

чацьвер
6
КАСТРЫЧНІКА
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2022 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Наш канал
Радыё Марыя

Найбольш чытанае
10.08.2022
«Няхай іх кроў дастукаецца да нашых сэрцаў». У Росіцы ўшанавалі блаславёных мучанікаў Другой сусьветнай вайны
17.09.2022
Побач з Папам: уражаньні аднаго езуіта ад сустрэчы з Сьвятым Айцом
18.09.2022
Рымскаму Архірэю перададзены альбом з цудатворнымі абразамі Беларусі
12.09.2022
Сьвяты Айцец: візіт у Казахстан – пілігрымка дыялогу і міру
16.09.2022
Папа Рымскі: аб’яднаць намаганьні і прагнуць міру, каб не зьневажаць імя Бога нянавісьцю
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў