Першыя, вядомыя на сёньня, дакументы з гісторыі Жыровіцкага манастыра На 2020 год у Беларусі запланаваныя сьвяткаваньні 550-годдзя цудоўнага зьяўленьня Жыровіцкага абраза Багародзіцы і 500-годдзя заснаваньня Жыровіцкага манастыра. Праваслаўнай Царквой і дзяржавай задуманы юбілейныя мерапрыемствы, у якія, праўда, унесла свае карэктывы пандэмія каранавірусу.
14.06.2020
Неаунія ў Дзікушскай царкве Лідзкага павету, 1925 г. У 1925 годзе на Лідчыне адбылася спроба адрадзіць у вёсцы Дзікушкі грэка-каталіцкую парафію. Пісьменьнік і краязнавец Леанід Лаўрэш паспрабаваў разабрацца ў тым, што адбывалася ў той час вакол Дзікушскай царквы, а таксама прыгледзеўся да асобы сьвятара, які хацеў адрадзіць там уніяцкую парафію.
Праваслаўныя беларусы — народ без сваёй Царквы Што ўкраінская аўтакефалія значыць для Беларусі — пра гэта разважае ў сваім матэрыяле на Радыё Свабода журналіст, гісторык і пісьменьнік Сяргей Абламейка.
07.08.2018
Мітрапаліт Язэп Вельямін-Руцкі. Годны сын беларускай зямлі 405 гадоў таму, 8 жніўня 1613 году, Язэп Руцкі атрымаў годнасьць архібіскупа-мітрапаліта Кіеўскага, а 5 красавіка 1614 году папскай булай быў пацьверджаны як мітрапаліт Кіеўскі Зьяднанай Царквы. Пасьля сьмерці 18 ліпеня 1613 году непасрэднага творцы царкоўнай Уніі мітрапаліта Іпація Пацея ён стаў 3-м мітрапалітам Зьяднанай Царквы. Яшчэ пры жыцьці гэтага царкоўнага дзеяча называлі Атлантам еднасьці (Уніі).
Адшуканы новыя дакументы з сьледчай справы а. Фабіяна Абрантовіча Беларускі пісьменьнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка адшукаў унікальныя дакументы ў архіве Службы Бясьпекі Ўкраіны з сьледчай справы каталіцкага сьвятара візантыйскага абраду Архімандрыта Фабіяна Абрантовіча, распачатай супраць яго восеньню 1939 году ў Львове.
19.05.2017
Скарына з вялікай доляй верагоднасьці быў католікам Старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Беларусі, разважаючы над канфесійнай прыналежнасьцю Францішка Скарыны, супаставіў некаторыя факты, якія кажуць пра тое, што асьветнік быў католікам.
Першыя, вядомыя на сёньня, дакументы з гісторыі Жыровіцкага манастыра
На 2020 год у Беларусі запланаваныя сьвяткаваньні 550-годдзя цудоўнага зьяўленьня Жыровіцкага абраза Багародзіцы і 500-годдзя заснаваньня Жыровіцкага манастыра. Праваслаўнай Царквой і дзяржавай задуманы юбілейныя мерапрыемствы, у якія, праўда, унесла свае карэктывы пандэмія каранавірусу.
Варта заўважыць, што названыя юбілейныя даты даволі ўмоўныя і заснаваныя больш на царкоўным паданьні, чым на гістарычных дакументах. Тым ня менш, ёсьць і пэўныя старыя дакументы з гісторыі манастыра ў Жыровічах, пра якія аднак мала хто кажа.
Як адзначае дасьледчык гісторыі Жыровіцкага манастыра, вядомы кнігазнавец, культуролаг і намесьнік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша, найранейшы вядомы на сёньня дакумент, дзе ўзгадваецца існаваньне манастыра ў Жыровічах — гэта «Видымус с книг земских справ вечыстых повету слонимского» ад 17 чэрвеня 1588 году (складзены 13 сьнежня 1587 году). У ім зафіксавана перадача Яраславам Солтанам часткі маёнтка Жыровічы свайму малодшаму брату Івану «...з половіцою монастыра церкві Жыровіцкоі і вшелякімі пожыткі накладом церковным, также і подданымі манастырскімі...». Гэты дакумент захоўваецца ў Санкт-Пецярбургу. У свой час ён быў вывезены з Жыровічаў мясцовым выкладчыкам і пазьней праваслаўным япіскапам Паўлам Дабрахотавым.
У адмыслова створанай суполцы «Жыровічы (Жировичи, Žyrovičy, Żyrowice) — Дакументы і крыніцы» ў Фэйсбуку Алесь Суша зьмясьціў таксама выяву першага вядомага яму на сёньняшні дзень інвентара маёмасьці Жыровіцкага манастыра. Гэта дакумент з 1613 году, напісаны на старабеларускай мове. Інвентар маёмасьці Жыровіцкага манастыра 1613 г.Дасьледчык адзначае, што правільней было б назваць гэты дакумент вопісам маёмасьці, якую Іван Мялешка перадаваў манахам-базыльянам на Жыровіцкую Багародзіцкую царкву (манастыр тут яшчэ ня згадваецца, але дадзены фундуш якраз забясьпечыў матэрыяльную аснову для яго зьяўленьня і далейшага росту). Запіс зроблены слугою Івана Мялешкі Іванам Мізгірам. Ёсьць яшчэ і копія гэтага дакументу, запісанага лацінкай, але таксама па-беларуску. Месца, дзе захоўваецца сёньня гэты дакумент — Архіў Санкт-Пецярбургскага інстытуту гісторыі Расейскай акадэміі навук.
Трэці цікавы для дасьледчыкаў гісторыі Жыровіцкага манастыра дакумент, з якім знаёміць Алесь Суша — «Інвентар Жыровіцкага Скарбцу / Inwentarz skarbcu Zyrowickiego» 1686 году. Гэта самы стары вопіс маёмасьці Жыровіцкага манастыра. Ён быў вывезены ў сярэдзіне 19 ст. з Жыровічаў Паўлам Дабрахотавым, на той час выкладчыкам Літоўскай духоўнай семінарыі, і захоўваецца сёньня ў Бібліятэцы Расейскай акадэміі навук.
Адзначым таксама яшчэ адну памятную дату з гісторыі Жыровіцкага манастыра: 19 верасьня 2020 году споўніцца 290 гадоў з дня ўрачыстай каранацыі цудатворнай Жыровіцкай іконы Багародзіцы залатымі папскімі каронамі. Гэта таксама вельмі адметная падзея ў гісторыі Жыровіцкага манастыра, які па-сапраўднаму расквітнеў і набыў сваю славу менавіта ў часы Уніі.