10.04.2022 Супрасьлеўскія канцікі канца XVII стагоддзя — помнік царкоўнай музыкі Ўніяцкай Царквы У Львове ў выдавецтве Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту выйшла з друку 1-я кніга 27 тома выдавецкай серыі «Кіеўскае хрысьціянства» — «Супрасьлеўскія канцікі канца XVII ст. — помнік базыльянскай царкоўнай музыкі» (у 3 тамах, 2-х кнігах). Гэты новы том выдавецкай серыі «Кіеўскае хрысьціянства» падрыхтаваны да друку ў супрацоўніцтве з гмінай Супрасьля і пры падтрымцы гранту ЕС, — паведамляе сайт УКУ. ...
08.11.2021 Манаграфія пра іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі У выдавецтве «Беларуская навука» ў кастрычніку 2021 году, у 425-ыя ўгодкі Берасьцейскай царкоўнай уніі, выйшла ў сьвет багата ілюстраваная кніга «Іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII – першай трэці XIX ст.». Аўтар гэтай грунтоўнай мангарафіі — гісторык мастацтва Галіна Флікоп-Сьвіта, якая шмат гадоў дасьледуе рэлігійнае мастацтва і іканаграфію ўніяцкіх храмаў Беларусі. Яна зьяўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац. ...
05.11.2021 Першаярарх УГКЦ на сімпозіюме, прысьвечаным 425-годдзю Берасьцейскай уніі: «Мы хочам прапанаваць дыскусію пра мадэль еднасьці Царквы» Грэка-католікі, як памесная Царква Кіеўскага хрысьціянства, як Царква свайго права, як глабальная Царква, нясуць у сабе місію і задачу, а можа, і выклік для сучаснага сьвету Ўсходу і Захаду — быць тымі, што прапаведуюць, жывуць і нават паміраюць за ідэю еднасьці паміж Цэрквамі. Пра гэта сказаў Зьверхнік УГКЦ, Вярхоўны архібіскуп Сьвятаслаў (Шаўчук), зьвяртаючыся да ўдзельнікаў навуковага сімпозіюму «Берасьцейскае паяднаньне 1596 году ў кантэксьце ўнійных працэсаў мінулага і пошуку сучасных мадэляў», які адбыўся 28 кастрычніка 2021 году ў Кіеўскім цэнтры Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту. ...
15.03.2021 Беларускі душпастыр, што ішоў Божым шляхам 11 сакавіка – 110 гадоў з дня нараджэньня Льва Гарошкі. Грэка-каталіцкі сьвятар, архімандрыт, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дасьледчык гісторыі рэлігіі ў Беларусі, культуролаг, літаратар Леў Гарошка нарадзіўся 11 сакавіка 1911 году ў вёсцы Трашчычы (цяпер Карэліцкі раён). ...
11.03.2021 Архімандрыт Леў Гарошка (26.II.1911 — 28.VII.1977) Жывой стаіць перад нашымі вачамі постаць высокая, танклявая, з кустом сівой барады, з носам шырокім арліным, з вачамі чорнымі гаручымі, упартымі. Помнім ягоныя энэргічныя рухі, тараплівую паходку, французкі бэрэт на галаве... ...
05.08.2020 Першыя, вядомыя на сёньня, дакументы з гісторыі Жыровіцкага манастыра На 2020 год у Беларусі запланаваныя сьвяткаваньні 550-годдзя цудоўнага зьяўленьня Жыровіцкага абраза Багародзіцы і 500-годдзя заснаваньня Жыровіцкага манастыра. Праваслаўнай Царквой і дзяржавай задуманы юбілейныя мерапрыемствы, у якія, праўда, унесла свае карэктывы пандэмія каранавірусу. ...
14.06.2020 Неаунія ў Дзікушскай царкве Лідзкага павету, 1925 г. У 1925 годзе на Лідчыне адбылася спроба адрадзіць у вёсцы Дзікушкі грэка-каталіцкую парафію. Пісьменьнік і краязнавец Леанід Лаўрэш паспрабаваў разабрацца ў тым, што адбывалася ў той час вакол Дзікушскай царквы, а таксама прыгледзеўся да асобы сьвятара, які хацеў адрадзіць там уніяцкую парафію. ...
05.10.2018 Праваслаўныя беларусы — народ без сваёй Царквы Што ўкраінская аўтакефалія значыць для Беларусі — пра гэта разважае ў сваім матэрыяле на Радыё Свабода журналіст, гісторык і пісьменьнік Сяргей Абламейка. ...
07.08.2018 Мітрапаліт Язэп Вельямін-Руцкі. Годны сын беларускай зямлі 405 гадоў таму, 8 жніўня 1613 году, Язэп Руцкі атрымаў годнасьць архібіскупа-мітрапаліта Кіеўскага, а 5 красавіка 1614 году папскай булай быў пацьверджаны як мітрапаліт Кіеўскі Зьяднанай Царквы. Пасьля сьмерці 18 ліпеня 1613 году непасрэднага творцы царкоўнай Уніі мітрапаліта Іпація Пацея ён стаў 3-м мітрапалітам Зьяднанай Царквы. Яшчэ пры жыцьці гэтага царкоўнага дзеяча называлі Атлантам еднасьці (Уніі). ...
28.07.2017 Адшуканы новыя дакументы з сьледчай справы а. Фабіяна Абрантовіча Беларускі пісьменьнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка адшукаў унікальныя дакументы ў архіве Службы Бясьпекі Ўкраіны з сьледчай справы каталіцкага сьвятара візантыйскага абраду Архімандрыта Фабіяна Абрантовіча, распачатай супраць яго восеньню 1939 году ў Львове. ...
19.05.2017 Скарына з вялікай доляй верагоднасьці быў католікам Старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Беларусі, разважаючы над канфесійнай прыналежнасьцю Францішка Скарыны, супаставіў некаторыя факты, якія кажуць пра тое, што асьветнік быў католікам. ...
13.05.2017 Адраджэньне грэка-каталіцкай парафіі ў Горадні Сёлета спаўняецца 25 гадоў з часу афіцыйнай рэгістрацыі ў органах мясцовай улады грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні. ...
06.03.2017 Веру, што Скарына быў у Венецыі і шмат чаму тут навучыўся — італьянскі прафесар Польскі і італьянскі навуковец, прафесар венецыянскага ўніверсітэту Ка Фоскары Аляксандар Навумаў, аўтар дзесяці навуковых прац пра Францішка Скарыну, у тым ліку самага поўнага выданьня твораў Скарыны ў перакладзе на польскую мову, расказаў у інтэрв’ю Радыё Свабода пра сваю гіпотэзу, паводле якой Скарына пабываў у Венецыі, шмат чаму там навучыўся і сустракаўся ў гэтым горадзе з сербскім першадрукаром Божыдарам Вукавічам. ...