Галоўная
Царква і грамадзтва
Францішак падкрэсьліў, што прасоўваньне такіх каштоўнасьцяў і ладу жыцьця часта прадугледжвае рух супраць плыні, таму на гэтым шляху важна памятаць пра пастаянную прысутнасьць Бога побач і быць адкрытымі на супрацоўніцтва з іншымі людзьмі.
Гл. таксама:
Францішак да сьвятароў: ня марыць пра веліч і быць апосталамі радасьці
Францішак: дабрабыт забясьпечваецца салідарнасьцю, а не прагрэсам
Папа: каб весьці іншых, трэба бачыць уласныя хібы
Папа Францішак: пошук еднасьці хрысьціянаў застаецца прыярытэтам для Каталіцкай Царквы
Быць Царквою – несьці Божае блаславеньне ўсім людзям

27.10.2021
Папа: будаваць справядлівы сьвет азначае ўвасабляць веру
Мара пра паўсюднае братэрства можа здавацца недасяжнай утопіяй, але яе спаўненьне магчыма ў сьвеце, бо яна зьяўляецца таксама марай Бога, — нагадаў Папа Францішак эксьпертам у сацыяльнай навуцы Царквы.
23 кастрычніка 2021 году Сьвяты Айцец Францішак сустрэўся з удзельнікамі міжнароднага кангрэсу, арганізаванага фондам «Centesimus Annus Pro Pontifice» на тэму салідарнасьці, супрацоўніцтва і адказнасьці, як сродкаў ад несправядлівасьці, няроўнасьці і адчужэньня — паведамляе Vatican News.
Сярод задачаў гэтага фонду, названага ў гонар сацыяльнай энцыклікі сьвятога Яна Паўла ІІ «Centesimus Annus», — пашырэньне сацыяльнай дактрыны Царквы.

Францішак адзначыў яе асаблівую важнасьць, а таксама абраных тэмаў дыскусіі кангрэсу ў сучасным кантэксьце, калі жыцьцё многіх людзей пазначана няпэўнасьцю і нестабільнасьцю, «абцяжаранае эканамічнай сістэмаю, якая, у імя ідала грошай, працягвае сьпісваць ва ўтыль жыцьці людзей». Сьвяты Айцец адзначыў, што перад абліччам такой сітуацыі «мы ня можам заставацца абыякавымі» і нельга абмяжоўвацца толькі асуджэньнем несправядлівасці і эксплуатацыі, выкрываць зло, але трэба рабіць актыўныя захады, каб падтрымліваць і прасоўваць дабро. У гэтым кантэксце ён падзякаваў прадстаўнікам фонду за працу ў галіне адукацыі і выхаваньня, а таксама за фінансаваньне дасьледаваньняў маладых сьпецыялістаў у галіне новых мадэляў эканоміка-сацыяльнага разьвіцьця, натхнёных сацыяльнай навукай Царквы.
«Гэта важна, мы маем патрэбу ў гэтым: на тэрыторыях, забруджаных панаваньнем фінансавага сектару, нам патрэбныя шматлікія маленькія зярняты, з якіх зможа прарасьці справядлівая і здаровая эканоміка, адпаведная чалавеку і яго годнасьці», — сказаў Рымскі Архірэй. Францішак нагадаў, што размова ідзе тут пра рэалізацыю ў жыцьці сацыяльнай дактрыны Царквы, аснова якой — салідарнасьць, супрацоўніцтва і адказнасьць. Менавіта яны зьяўляюцца стаўпамі каталіцкай сацыяльнай навукі, якая бачыць у чалавеку вянец стварэньня і цэнтар грамадзкага, эканамічнага і палітычнага парадку. Яно супрацьлеглае індывідуалістычнаму бачаньню сьвета, бо грунтуецца на ўзаемасувязі паміж людзьмі і мае на мэце агульнае дабро. Яно таксама супрацьлеглае калектывісцкаму бачаньню, «якое сёньня паўстае ў новай версіі, прыхаванай у праектах тэхнакратычнай уніфікацыі». Сацыяльная навука, будучы ўкаранёнай у Божым слове, скіроўвае працэсы чалавечага разьвіцьця, адштурхоўваючыся ад веры ў Бога, Які стаўся чалавекам.
«Менавіта па гэтай прычыне яго трэба насьледаваць, любіць і разьвіваць. Давайце зноў запалімся цікавасьцю да сацыяльнай навукі і дапаможам яе пазнаваць, бо яна — скарб царкоўнай традыцыі!», — сказаў Францішак.
Папа заўважыў, што словы «салідарнасьць», «супрацоўніцтва» і «адказнасьць» нагадваюць пра таямніцу Сьвятой Тройцы. Бог зьяўляецца адзінствам Асобаў і скіроўвае чалавека да самарэалізацыі праз шчодрую адкрытасьць на іншых (салідарнасьць), праз супрацоўніцтва з іншымі (супрацоўніцтва), праз высілкі для іншых (адказнасьць), якія павінны мець месца ў розных сферах сацыяльнага жыцьця, разьвіваць больш справядлівае і раўнапраўнае грамадзтва, паважаць свабоду і недатыкальную годнасьць чалавека. «Вось у чым заключаецца місія рэалізацыі сацыяльнай навукі Царквы», — дадаў Папа.

Хрысьціяне пакліканы да любові бяз межаў, да выйсьця за муры эгаізму, прыватных і нацыянальных інтарэсаў, ідэалогій, гістарычных і культурных бар’ераў, а ў першую чаргу за межы «культуры будзённага раўнадушша», — падкрысьліў Сьвяты Айцец.
«Мы ўсе можам быць братамі і таму можам і павінны успрымаць і ставіцца да ўсіх як да братоў. Гэта можа здавацца недасяжнай утопіяй, але трэба верыць, што гэтая мара магчымая, бо яна зьяўляецца таксама і марай адзінага і трыадзінага Бога», — нагадаў Францішак, заўважаючы, што «з Яго дапамогай гэтая мара можа пачаць спаўняцца таксама ў гэтым сьвеце».
Фота: Vatican Media.
Фота: Vatican Media.
Гл. таксама:
Францішак да сьвятароў: ня марыць пра веліч і быць апосталамі радасьці
Францішак: дабрабыт забясьпечваецца салідарнасьцю, а не прагрэсам
Папа: каб весьці іншых, трэба бачыць уласныя хібы
Папа Францішак: пошук еднасьці хрысьціянаў застаецца прыярытэтам для Каталіцкай Царквы
Быць Царквою – несьці Божае блаславеньне ўсім людзям
Гэты артыкул чыталі 26 разоў (-ы)