Мітрапаліт Кандрусевіч: у Беларусі насьпела рэформа дзяржаўна-рэлігійных адносінаў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 2 траўня 2017 году выступіў у Менску ў Акадэміі кіраваньня пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з дакладам на тэму «Узаемадзеяньне Касьцёлу і дзяржавы ў наш час» — паведамляе Catholic.by.
04.05.2017
Папа: праца дае моладзі магчымасьць марыць У дзень 1 траўня, калі ў Каталіцкай Царкве лацінскага абраду адзначаецца ўспамін сьв. Юзафа, рамесьніка, Папа Францішак скіраваў свае думкі да моладзі — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
28.02.2017
Пра Курапаты «Апошнімі днямі шмат думаю пра Курапаты... Неяк узгадаў, што там не пахаваны ніводзін з грэка-каталіцкіх сьвятароў. І, як ня дзіўна, для нас, грэка-каталікоў, гэтае месца надзвычай важнае», — пра месца масавых расстрэлаў ахвяраў бальшавізму ў Курапатах і лёс беларускіх грэка-каталіцкіх сьвятароў дзеліцца сваімі разважаньнямі душпастыр парафіі Маці Божай Фацімскай з Горадні а. Андрэй Крот.
Грэка-каталіцкі сьвятар: Калі зьнішчаць Курапаты, то Беларусі ўжо ня будзе Дзесяць гадоў таму, перад сьвятарскімі сьвячаньнямі, калі старэйшы сьвятар настаўляў мяне і маіх калегаў, ён сказаў такія словы: «Вам давядзецца змагацца з камунізмам». Я моцна зьдзівіўся, бо які ж камунізм у 2006 годзе, у XXI стагоддзі?! З кожным чарговым годам свайго сьвятарства, я пераконваюся нанова, што той сьвятар меў рацыю: камунізм — гэта рэчаіснасьць, у якой мы жывем.
02.02.2017
Навяртаньне 2 лютага — сьвята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса Хрыста. Калі і як адбываюцца нашыя асабістыя сустрэчы з Госпадам?
23.10.2016
У Менску разьвіталіся з Юрыем Хадыкам 20 кастрычніка 2016 году ў Менску разьвіталіся з навукоўцам, грамадзкім і палітычным дзеячам Юрыем Хадыкам. Цырымонія адбылася ў грэка-каталіцкім цэнтры сьвятога Язэпа.
16.08.2016
Чаму Мітрапаліт Павел узгадаў пра Унію? «Некаторыя кажуць, што нібыта католікі — гэта палякі, італьянцы, а праваслаўныя — гэта Масква, масквічы, а нацыянальная рэлігія беларусаў — унія», — сказаў мітрапаліт Павел 6 жніўня 2016 году ў катэдральным саборы ў Магілёве, на царкоўных урачыстасьцях у гонар праваслаўнага архіяпіскапа Георгія Каніскага, які адзначыўся пераводам уніятаў на праваслаўе. «Патрыярх Кірыл, сустракаючыся з Папам, падпісалі дакумент, у якім асуджаецца унія», — заявіў першаярарх БПЦ. Затым яшчэ адзначыў: унія не зьяўляецца чымсьці, што аб’ядноўвае, а, наадварот, «была страшнай спробай навязаць праваслаўным каталіцкую веру».
Каталіцкі ярарх заклікае шукаць прымальнага для ўсіх вырашэньня канфлікту ў Курапатах
У сувязі з канфліктнай сітуацыяй, якая склалася ў апошні час ва ўрочышчы Курапаты, курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі выступіла з адмысловым зваротам.
Тэкст гэтага звароту 25 лютага 2017 году падпісаў Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі.
«Наша Бацькаўшчына — Беларусь — перажывае складаныя часы. Няпростая эканамічная і сацыяльна-палітычная сітуацыя ўзмацнілася новымі выклікамі», — адзначаецца на пачатку Звароту, які распаўсюдзіла Інфармацыйная служба пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Catholic.by. — «Яшчэ сьвежыя ў памяці неабгрунтаваныя пратэсты ў справе будаўніцтва новага касьцёлу ў Котаўцы, якія зэлектрызавалі грамадзкасьць. Потым узьнікла праблема падатку для т. зв. «дармаедаў». Крыжы, устаноўленыя ў ахоўнай зоне каля Курапатаў, на месцы будаўніцтва бізнэс-цэнтру.За ёй, як сьнежная лавіна, пачала выходзіць з-пад кантролю і пагражаць экскалацыяй сацыяльнай напружанасьці сітуацыя з будаўніцтвам бізнэс-цэнтру побач з урочышчам Курапаты, дзе справа даходзіць нават да боек».
У кожнай праблеме трэба шукаць першасную прычыну — адзначаецца ў Звароце. У ім падкрэсьліваецца, што складаная сітуацыя, якая склалася сёньня, ніколі б ня ўзьнікла, калі б пасьля адкрыцьця парэшткаў жорстка забітых у Курапатах людзей былі зробленыя адпаведныя дасьледаваньні і была канкрэтна абазначаная тэрыторыя гэтых пахаваньняў.
«Курапаты — гэта Галгота ХХ стагоддзя нашага народу», — адзначае ў звароце Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
«На Галгоце стаяў крыж Хрыста, як знак збаўленьня і паяднаньня. Тысячы людзей кожны дзень ідуць туды, каб паразважаць над сваім збаўленьнем, паяднацца з Богам і паміж сабой». На думку рыма-каталіцкага мітрапаліта Менска-Магілёўскага
«таксама і Курапаты, як нашая Галгота, павінны стаць нацыянальным Мемарыяльным комплексам у памяць пра нявінна загінулых, служыць месцам ачышчэньня памяці, малітвы і паяднаньня, а таксама месцам фармацыі маладога пакаленьня на прынцыпах любові да бліжняга, каб ніколі больш чалавек на падымаў руку адзін на аднаго».
Сваю гісторыю, якой бы складанай яна ні была, мы павінны ведаць і памятаць, перакананы Ўладыка Тадэвуш Кандрусевіч. Гэта патрэбна «не для таго, каб разьдзіраць зарубцаваныя раны і пасыпаць іх сольлю, а каб захаваць сябе ад падобных няшчасьцяў у будучыні і будаваць цывілізацыю жыцьця, любові і міру».
«Могілкі — гэта сьвятое месца, якое неабходна паважаць. На іх мы молімся аб вечным супакоі там пахаваных. Учынім жа ўсё магчымае, каб іх не трывожыць», — заклікае ў сваім Звароце курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў прадстаўнікоў улады Менску, Міністэрства культуры, забудоўшчыкаў, мясцовых жыхароў і абаронцаў Курапатаў пры ўдзеле прадстаўнікоў розных веравызнаньняў і сьпецыялістаў у адкрытым і шчырым дыялогу шукаць прымальнага для ўсіх вырашэньня ў гэтай вострай і хвалюючай беларускае грамадзтва праблеме вакол Курапатаў.
Каталіцкі ярарх зьвярнуўся таксама да дзяржаўнай улады, дзеячоў культуры, грамадзкіх арганізацыяў і розных канфесіяў з прапановай сумесна абмеркаваць будучыню Курапатаў і папрасіў Божага блаславеньня для намаганьняў усіх зацікаўленых бакоў.