Аснова мудрасьці: набывай мудрасьць і за ўсё, што маеш, набывай розум.
Высока цані яе, і яна ацэніць цябе; яна акрые славай цябе, калі ты прыгорнеш яе;
ускладзе на галаву тваю прыгожы вянок, падаруе табе цудоўны вянок (Кніга Выслоўяў Саламонавых 4:7-9)
У Менску разьвіталіся з Юрыем Хадыкам 20 кастрычніка 2016 году ў Менску разьвіталіся з навукоўцам, грамадзкім і палітычным дзеячам Юрыем Хадыкам. Цырымонія адбылася ў грэка-каталіцкім цэнтры сьвятога Язэпа.
16.08.2016
Чаму Мітрапаліт Павел узгадаў пра Унію? «Некаторыя кажуць, што нібыта католікі — гэта палякі, італьянцы, а праваслаўныя — гэта Масква, масквічы, а нацыянальная рэлігія беларусаў — унія», — сказаў мітрапаліт Павел 6 жніўня 2016 году ў катэдральным саборы ў Магілёве, на царкоўных урачыстасьцях у гонар праваслаўнага архіяпіскапа Георгія Каніскага, які адзначыўся пераводам уніятаў на праваслаўе. «Патрыярх Кірыл, сустракаючыся з Папам, падпісалі дакумент, у якім асуджаецца унія», — заявіў першаярарх БПЦ. Затым яшчэ адзначыў: унія не зьяўляецца чымсьці, што аб’ядноўвае, а, наадварот, «была страшнай спробай навязаць праваслаўным каталіцкую веру».
Лукашэнка прапанаваў, каб Папа Рымскі сустрэўся ў Беларусі з Маскоўскім патрыярхам Папу Рымскаму самы час прыехаць у Беларусь і сустрэцца з праваслаўным Патрыярхам Кірылам на беларускай зямлі. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка журналістам у Ватыкане пасьля сустрэчы з Папам Францішкам, якая адбылася 21 траўня 2016 году, перадае БЕЛТА.
22.04.2016
Прасьветлены, сьветлы, сьвяты Часам хочацца даць партрэт чалавека адным словам. У выпадку з айцом Аляксандрам Надсанам гэтае слова — прасьветлены. Піша Ўладзімер АРЛОЎ.
09.04.2016
Асаблівае жыцьцё асаблівага чалавека Берасьцейца Сяргея Якімука выдатна ведаюць у грэка-каталіцкай царкве, куды ён, жывучы па суседстве, ходзіць штонядзелі. Сіндром Даўна не перашкаджае яму прыслугоўваць падчас літургіі, а сьвятар Ігар Кандрацьеў нават называе Сяргея самым адказным з парафіянаў.
20.12.2015
Нясумны Папа, які любіць зьдзіўляць 17 сьнежня Папа Францішак адзначыў свой 79-ы дзень нараджэньня. У жыцьці і служэньні Рымскага Архірэя за гэты год, які ўжо адлічвае свае апошнія дні, было шэраг важных падзеяў і апостальскіх падарожжаў. Папа выступіў у ААН, адкрыў юбілейны Год міласэрнасьці, выдаў важную энцыкліку, прысьвечаную тэме інтэгральнай экалогіі «Laudato Si», пасьпеў сустрэцца і пагаварыць з Фідэлем і Раўлем Кастра, Баракам Абамам, Уладзімірам Пуціным і Пятром Парашэнкам ды нават выпусьціў музычны альбом.
08.12.2015
Як выглядае Каталіцкая Царква ў школьных падручніках Беларускія школьнікі ў рамках гісторыі краіны і сусьветнай гісторыі вывучаюць і дзейнасьць, ролю, гісторыю Каталіцкай Царквы. Несумнеўна, хрысьціянства мела велізарны ўплыў на грамадзкія, палітычныя, культурныя працэсы ва ўсім сьвеце, у тым ліку і ў Беларусі.
06.12.2015
Клаўдыё Гуджэроцьці: «Усім я жадаю свабоды мараў і веры ў тое, што няма нічога немагчымага» 12 сьнежня 2015 году ў архікатэдральным касьцёле імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску адбудзецца імша на разьвітаньне з Апостальскім нунцыем у Беларусі, архібіскупам Клаўдыё Гуджэроцьці. Пасьля чатырох гадоў служэньня ў Беларусі Папа Рымскі Францішак вырашыў накіраваць яго Апостальскім нунцыем ва Ўкраіну.
Гісторык Ігар Пушкін: «Роля і значэньне ўніяцтва для беларускага народу дужа вялікія»
Заява Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Паўла ў Магілёве пра тое, што Унія не спрыяла аб’яднаньню беларускіх хрысьціянаў, а наадварот, «была страшнай спробай навязаць праваслаўным каталіцкую веру», выклікала вялікі рэзананс у беларускіх СМІ і сацыяльных сетках. Найчасьцей, рэакцыя была неагтыўнай на гэтыя словы.
Гісторык з Магілёва Ігар Пушкін.Адзін з стваральнікаў і першы дырэктар Музею гісторыі горада Магілёва, кандыдат гістарычных навук, дацэнт катэдры гуманітарных дысцыплінаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту харчаваньня Ігар Пушкін пракаментаваў для Радыё Свабода выказваньне праваслаўнага першаярарха Беларусі, што выклікала такую бурную рэакцыю ў беларускім грамадзтве.
Гісторык Ігар Пушкін сьцьвярджае, што ўніяцтва стала вынікам спробы аб’яднаць жыхароў адной краіны ў адным хрысьціянскім веравызнаньні. Ён нагадвае: у Беларусь хрысьціянства прыйшло, калі яно яшчэ не было падзеленым. Таму, на думку магілёўскага гісторыка, ідэя аб’яднаньня беларусаў у адным веравызнаньні мела глыбокія карані.
«Берасьцейскую унію прынялі ня ўсе праваслаўныя вернікі і сьвятары. Варта адзначыць, што тады яе распаўсюджвалі ў тым ліку і гвалтам. Але гэтак жа гвалтоўна унія была скасаваная ў 1839 годзе. Ніякага добраахвотнага аб’яднаньня не было і тады. Ніхто ў народу не пытаў ягонай думкі. У праваслаўных вырашаюць усё ярархі», — кажа Ігар Пушкін.
«З цягам часу, пасьля падпісаньня уніі, большая частка насельніцтва краю стала грэка-каталікамі, — працягвае гісторык. — Мовай казаняў у цэрквах была ня польская або лацінская, як у рыма-каталікоў, а беларуская мова. Дзякуючы ўніяцтву беларуская мова і захавалася. Таму роля і значэньне ўніяцтва для беларускага народу дужа вялікія».
Мітрапаліт Павел наведаў Магілёў, каб узяць удзел ва ўрачыстасьцях, прысьвечаных праваслаўнаму сьвятару і асьветніку 17 стагоддзя Георгію Каніскаму. Ягоным імем праваслаўныя вернікі хочуць назваць адну з цэнтральных плошчаў гораду. Ініцыятыва вернікаў спарадзіла палкую дыскусію пра асобу Каніскага і пра беларускую мову ды культурную ідэнтычнасьць.
Паводле Мітрапаліта Паўла, Георгі Каніскі навярнуў у праваслаўе сотні тысячаў вернікаў і ў гэтым яго вялікая заслуга для беларусаў.
Ігар Пушкін сумняваецца ў слушнасьці выказваньня праваслаўнага ярарха. На ўсходзе Беларусі, кажа ён, нямала землеўладальнікаў, пасьля таго як беларускія землі апынуліся пад Расеяй, у якой дзяржаўнай рэлігіяй было праваслаўе, прынялі новую ўладу, а з ёю паступова вымушана памянялі і веравызнаньне. Магілёўскі краязнаўца нагадвае, што ў народу наогул ніхто не пытаўся, якой яны хочуць трымацца веры, бо дзейнічаў прынцып: «які пан, такая і вера». «Ніхто па гэтым пытаньні не галасаваў, асабліва тады, калі ў Расеі быў прыгон», — кажа гісторык.
Тым ня менш, нямала вернікаў і на Ўсходзе Беларусі аказалі супраціў пераходу ў праваслаўе.
«Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай на ўсходзе Беларусі землі, на якіх жылі ўніяты, перадаваліся ва ўласнасьць расейскім землеўладальнікам. Асабліва тыя землі, уладальнікі якіх не прынялі ўладу Кацярыны ІІ. Сяляне гэтых зямель адназначна станавіліся праваслаўнымі, бо памешчыкі былі праваслаўнымі», — рэзюмуе Ігар Пушкін.
Варта адзначыць, што ў 1920-ыя гады менавіта на Магілёўшчыне пачала адраджацца Унія. Мясцовыя беларусы з вялікім энтузіязмам успрынялі місіянерскую дзейнасьць і пропаведзі грэка-каталіцкага Экзарха Леаніда Фёдарава, які заклікаў да аднаўленьня хрысьціянскай еднасьці.