Псалтыр у перакладзе а. Аляксандра Надсана Псалтыр / пер. з старагрэцкай а. А. Надсана. — Полацак: Грэка-каталіцкая парафія Сьвятапакутніка Язафата ў г. Полацку, 2016. — 300 с.
Набажэнствы ў гонар мучанікаў Падляшскіх Набажэнствы ў гонар мучанікаў Падляшскіх. / Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква.— Берасьце: Рэдакцыя газеты «Царква», 2008. — 44 с.
Рэлігійная літаратура
19.12.2019
Вершаваная батлейка Дануты Бічэль Данута Бічэль. Нараджэнне Ісуса Хрыста, нашага Збаўцы. Батлейка. 2-ое, дапоўненае, выданне. — Берасце — Горадня: Рэдакцыя газеты «Царква», 2019. — 38 с.
Архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў. Т. 1 Архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў. Дакументы да гiсторыi царквы ў Беларусi XV—XIX стст. у фондзе «Канцылярыя мiтрапалiта грэка-унiяцкiх цэркваў у Расii»: Даведнiк / Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, Полацкая грэка-каталіцкая грамада. Склад. С.I. Паўловiч, Т.М. Мальцава — Мiнск—Полацк: «Сафія», 1999. — 386 с. — ISBN 985-6448-05-0, 500 ас.
Катэхетычны сшытак «Бог наш Айцец» (1-ы год навучаньня) Катэхетычны сшытак «Бог наш Айцец». Берасьце: Рэдакцыя газеты «Царква», 2000. — 30 с.
Катэхетычны сшытак «Бог наш Айцец» (1-ы год навучаньня) прызначаны для заняткаў у нядзельнай школе з дзецьмі 6-7 гадоў у грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі. Складаецца з 28 тэматычных заняткаў. Падрыхтаваны на падставе напрацовак Пецярбургска-Маскоўскага каталіцкага цэнтру катэхізацыі.
Мэтай катэхезы дашкольнага ўзросту ёсьць фармаваньне цеснай эмацыйнай сувязі дзіцяці з Богам як любячым Айцом, з Ісусам Хрыстом як добрым Настаўнікам, удзячнасьць за жыцьцё і прыгажосьць сьвету, за подзьвіг выкупленьня Ісуса Хрыста. У час катэхезы дзіцяці перадаюцца асновы праўды пра чалавека як пра Божае стварэньне, пачатковыя веды пра маральны закон павагі і любові да бліжніх і да самога сябе. Патрэбна абудзіць у дзіцяці жаданьне жыць для Бога, здольнасьць радавацца прысутнасьці Госпада ў Царкве і здольнасьць зьвяртацца ў сваіх патрэбах да Дзевы Марыі як да Маці ўсіх людзей.