15.09.2016 Катэхетычны каледж у Баранавічах запрашае на навучаньне Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў г. Баранавічы (Пінская дыяцэзія) працягвае прыём абітурыентаў да 1 кастрычніка 2016 году на 2016/2017 навучальны год. ...
26.06.2012 Навіны з Ватыкану ў эфіры Беларускага радыё Навіны з Ватыкану цяпер можна пачуць у эфіры Беларускага радыё — паведамляе прэс-служба Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі. Кожную нядзелю ў 8.55 на хвалях Першага нацыянальнага канала цяпер гучыць выпуск навін, падрыхтаваны Беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё. У ім гаворыцца пра падзеі, што адбываліся на працягу тыдня ў Сьвятым Пасадзе і Царкве ў Беларусі. ...
01.05.2012 Нямецкі каталіцкі фонд прапануе стыпендыі маладым навукоўцам-хрысьціянам Каталіцкі стыпендыяльны фонд KAAD двойчы на год прапануе стыпендыі для вучобы і навукова-дасьледчай дзейнасьці ў Германіі маладым студэнтам-хрысьціянам (пасьля 6-га сяместру), выпускнікам ВНУ і маладым навукоўцам. ...
02.03.2012 У Вене пачаліся беларускія набажэнствы У сталіцы Аўстрыі на просьбу мясцовых беларусаў архібіскуп Вены, кардынал Крыстаф Шэнбарн заснаваў беларускае грэка-каталіцкае душпастырства ў гонар Хрыста Чалавекалюбцы, паведамляе Радыё Свабода. ...
28.12.2011 “У наступным годзе ў Ерусаліме” Перад Каляднымі сьвятамі і Новым 2012 годам выйшаў другі дыск з песьнямі харызматычнай супольнасьці “Maran atha”, якая існуе ў берасьцейскай грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Новы музычны праект “Маран аты” атрымаў назву “У наступным годзе ў Ерусаліме”. ...
24.09.2011 У Празе аднаўляюцца беларускія набажэнствы У нядзелю, 25 верасьня, у Празе ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна аднаўляюцца беларускія набажэнствы. Кожную апошнюю нядзелю месяца іх будзе служыць беларускі грэка-каталіцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка. ...
14.03.2011 У Калінінградзе беларусы стварылі грэка-каталіцкую суполку З нядаўнага часу ў беларусаў Калінінграда зьявілася магчымасьць наведваць беларускія грэка-каталіцкія багаслужбы. У 2010 годзе там была заснавана парафія, якую назвалі ў гонар сьв. Еўфрасіньні Полацкай, Апякункі Беларусі. Пра гэта паведаміў сябра Калінінградзкага рэгіянальнага грамадзкага аб’яднаньня “Беларускае таварыства культуры” Расьціслаў Шаховіч. ...
24.09.2009 Дыск «Песьні Духа» Яшчэ ня вельмі багатая на здабыткі беларуская хрысьціянская дыскаграфія нядаўна папоўнілася новым дыскам — “Песьні Духа вялікіх містыкаў Кармелю”, які запісалі берасьцейскія грэка-католікі з супольнасьці “Маран ата”. ...