Друк

01.01.2011

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў беларускае грамадзтва да супольнага пошуку сапраўднага міру і згоды


Рыма-каталіцкі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў сьвятарам Беларусі свой каментар да Пасланьня папы Бенядыкта XVI на Сусьветны дзень міру 2011, у якім заклікае беларускае грамадзтва да супольнага пошуку сапраўднага міру і згоды ў духу навучаньня Сьвятога Айца.

Гэты каментар Мітрапаліт Кандрусевіч папрасіў сьвятароў зачытаць усім вернікам 1 студзеня 2011 году — у дзень, калі адзначаецца Сусьветны дзень міру.

“З удзячнасьцю і пашанай прымем, дарагія браты і сёстры, гэтае пасланьне папы Бенядыкта XVI як заклік да дасягненьня сапраўднага міру. У гэты Сусьветны дзень міру заклікаю ўсіх вернікаў і ўсё нашае грамадзтва будаваць свае адносіны на навучаньні Пантыфіка, каб, абапіраючыся на свабоду веравызнаньня і маральныя каштоўнасьці, распачаты Новы 2011 год сапраўды стаў часам згоды і супольнага пошуку міру. Няхай усім нам у гэтым, праз заступніцтва Марыі — Маці міру, блаславіць Бог”, — напісаў Уладыка Тадэвуш Кандрусевіч.

 
© 2020 Газета "ЦАРКВА"