Друк
26.10.2011
Мітрапаліт Філарэт прыняў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі

25 кастрычніка 2011 году праваслаўны Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі Філарэт прыняў у Менскім епархіяльным упраўленьні Апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдыё Гуджароцьці, які прыбыў у нашую краіну 10 кастрычніка.

Патрыяршы Экзарх Беларусі павіншаваў прадстаўніка Папы Бенядыкта XVI з прыбыцьцём у Беларусь. Затым Мітрапаліт Філарэт і Апостальскі нунцый абмеркавалі канфесійную сітуацыю ў краіне і персьпектывы праваслаўна-каталіцкага дыялогу – паведамляе афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Фота з сайту Church.by
 
© 2020 Газета "ЦАРКВА"