Рыгор БАРАДУЛIН
Слава!
Слава ў нябёсах i на зямлi!
Слава бясконца!
Нас мiлатою Сваёй наталi,
Сэрца Гасподняга сонца.
З цемрадзi роспачнай выведзi нас,
Ойча Адзiны.
Покуль агонь у вачах не пагас,
Дай нам ступiць на сьцяжыны
Тыя, якiя вядуць да Цябе
На пакаяньне.
Дай нам убачыць, верным мальбе,
Вечнай надзеi сьвiтаньне.