Друк
17.08.2020
Папа Рымскі заклікаў да спыненьня гвалту ў Беларусі
 
16 жніўня 2020 году падчас сваёй традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Гасподні» Папа Францішак скіраваў адмысловы зварот, зьвязаны з сітуацыяй у Беларусі.
 
Гэтыя словы Сьвятога Айца перадае беларуская рэдакцыя парталу Vatican News: «Мае думкі скіроўваю да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасьля выбараў у гэтай краіне. Заклікаю да дыялогу, спыненьня гвалту, павагі да справядлівасьці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою», — сказаў Папа Францішак.

 
© 2020 Газета "ЦАРКВА"