Друк

17.04.2009

Лукашэнка сустрэнецца з Папам Рымскім

На наступным тыдні Лукашэнка наведае Рым і Ватыкан. Пра гэта міністар замежных справаў Італіі Франка Фратыні заявіў агенцтву Reuters.

Паводле ягоных словаў, Лукашэнка прыбудзе ў італьянскую сталіцу 26 красавіка менавіта з мэтай наведаньня Ватыкану. Таксама адбудуцца і перамовы беларускага кіраўніка з кіраўніком італьянскага МЗС.

Тым часам, паводле Reuters, Ватыкан пацьвердзіў, што прэзыдэнт Беларусі атрымае аўдыенцую ў папы Бэнэдыкта, магчыма, 27 красавіка.

Прэсавы сакратар Рыма-Каталіцкай Царквы ў Беларусі, ксёндз Аляксандар Амяльчэня паведаміў: “Мы ня можам ні абвергнуць, ні пацьвердзіць гэтую інфармацыю, але найбліжэйшым часам яе пракамэнтуем”.

На пытаньне журналістаў, ці адбудзецца сустрэча беларускага кіраўніка з прэзыдэнтам і прэм’ер-міністрам Італіі, Франка Фратыні адказаў: “Пакуль пратаколы знаходзяцца ў працы”. Міністар Фратыні дадаў, што пакуль ня ведае парадку дня абодвух кіраўнікоў.

Радыё Свабода

 
© 2020 Газета "ЦАРКВА"