Памер шрыфту

Цітыты з Бібліі

Хто затуляе вуха сваё ад ляманту беднага, той і сам будзе лямантаваць - іня будзе пачуты(Кніга Выслоўяў Саламонавых 21:13)
Голы я выйшаў з чэрава маці маёй, голы і вярнуся. Гасподзь даў, Гасподзь і ўзяў, хай будзе імя Гасподняе дабраславёна!(Кніга Ёва 1:21)
Хто за дабро плаціць злом, ад дома таго не адыдзецца зло(Кніга Выслоўяў Саламонавых 17:13)
Ня будзь лішне строгі, і не выстаўляйся залішне мудрым; навошта табе нішчыць сябе?(Кніга Эклезіяста 7:16)
Калі подуешь на іскру, яна разгарыцца, а калі плюнеш на яе, згасне: тое і іншае выходзіць з вуснаў тваіх (Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 28:14)
Пакуль ты жывы і дыханне ў табе, не замяняе сябе нікім, бо лепей, каб дзеці прасілі цябе, чым табе глядзець у рукі сыноў тваіх (Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 23:21-22)
Не выдумляй ілжы на брата твайго, і не рабі таго ж супраць аднаго. Не жадай казаць якую б то ні было хлусню, бо паўтор яе не паслужыць на добрае (Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 7:12-13)
Не пагардзіць чалавека ў старасці яго, бо і мы старэем. Ня радуйся смерці чалавека, хоць бы ён быў самы варожы табе: памятай, што ўсе мы памром (Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 8:7-8)
Пры памнажэньні бязбожных множыцца беззаконьне; а праведнікі ўбачаць падзеньне іхняе(Кніга Выслоўяў Саламонавых 29:16)
Даручы Госпаду дзеі твае, і намеры твае зьдзейсьняцца(Кніга Выслоўяў Саламонавых 16:3)
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 ... 12