22. А плод Духа: любоў, радасьць, згода, доўгая цярплівасьць, добрасьць, міласэрнасьць, вера, 23. лагоднасьць, устрымлівасьць. На такіх няма закона. 24. А тыя, якія Хрыстовыя, укрыжавалі цела з пажадлівасьцю і пахацінствамі. 25. Калі мы жывём Духам, дык згодна з Духам і рабіць павінны. 26. Ня будзем пустаславіцца, адно аднаго дражніць, адно аднаму зайздросьціць. 1. Браты! калі і дапусьціць чалавек якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце такога ў духу лагоды, зважаючы кожны на сябе, каб ня дацца спакусе. 2. Насеце цяжары адно аднаго, і такім чынам выканаеце закон Хрыстовы.
Евангельле паводле Мацьвея 11.27-30
27. Усё Мне перададзена Айцом Маім, і ніхто ня ведае Сына, толькі Айцец; і Айца ня ведае ніхто, толькі Сын, і каму Сын хоча адкрыць. 28. Прыйдзеце да Мяне, усе струджаныя і прыгнечаныя, і Я супакою вас; 29. вазьмеце ярмо Маё на сябе і навучэцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам; і знойдзеце спакой душам вашым; 30. бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі.