Памер шрыфту
Чытаньне за 24 сакавіка 2010:


Кніга Быцьця 43.26-31, 45.1-16

26. І прыйшоў Язэп дамоў; і яны прынесьлі яму ў дом дарункі, якія былі на руках іхніх, і пакланіліся яму да зямлі.
27. Ён распытаўся ў іх пра здароўе і сказаў: ці здаровы бацька ваш стары, пра якога вы казалі? ці жывы ён яшчэ?
28. Яны сказалі: здаровы раб твой, бацька наш? І схіліліся яны і пакланіліся.
29. І падняў вочы свае Язэп, і ўбачыў Веньяміна, брата свайго, сына маці сваёй, і сказаў: гэта брат ваш меншы, пра якога вы казалі мне? І сказаў: хай будзе ласка Божая з табою, сыне мой!
30. І сьпешна сышоў Язэп, бо закіпела любоў да брата ягонага, і ён гатовы быў заплакаць, і ўвайшоў ён ва ўнутраны пакой і плакаў там.
31. І ўмыўшы твар свой, выйшаў, і стрымаўся і сказаў: падавайце ежу.
[...]
1. Язэп ня мог болей стрымлівацца пры ўсіх, што стаялі каля яго, і закрычаў: выведзіце ад мяне ўсіх. І не заставалася каля Язэпа нікога, калі ён адкрыўся братам сваім.
2. І моцна загаласіў ён, і пачулі Егіпцяне, і пачуў дом фараонаў.
3. І сказаў Язэп братам сваім: я - Язэп, ці жывы яшчэ бацька мой? Але браты ягоныя не маглі адказваць яму, бо яны сумеліся перад ім.
4. І сказаў Язэп братам сваім: падыдзеце да мяне. Яны падышлі. Ён сказаў: я -Язэп, брат ваш, якога вы прадалі ў Егіпет;
5. але цяпер не маркоцьцеся і не шкадуйце пра тое, што вы прадалі мяне сюды, бо паслаў мяне Бог перад вамі, каб захаваць вам жыцьцё;
6. бо цяпер два гады голаду на зямлі: яшчэ пяць гадоў, калі ні араць, ні жаць ня будуць;
7. Бог паслаў мяне перад вамі, каб пакінуць вас на зямлі і захаваць ваша жыцьцё вялікім збавеньнем.
8. Дык вось, ня вы паслалі мяне сюды, а Бог, Які і паставіў мяне бацькам фараону і гаспадаром ва ўсім доме ягоным і валадаром ва ўсёй зямлі Егіпецкай.
9. Ідзеце хутчэй да бацькі майго і скажэце яму: так кажа сын твой Язэп: Бог паставіў мяне гаспадаром над усім Егіптам: прыйдзі да мяне, не марудзь;
10. ты будзеш жыць у зямлі Гесэм і будзеш блізка ад мяне, ты і сыны твае, і сыны сыноў тваіх, і дробнае і буйное быдла тваё, і ўсё тваё;
11. і пракармлю цябе там, бо голад будзе яшчэ пяць гадоў, каб не згалеў ты ідом твой і ўсё тваё.
12. І вось вочы вашыя і вочы брата майго Веньяміна бачаць, што гэта мае вусны гавораць з вамі:
13. скажэце ж бацьку майму пра ўсю славу маю ў Егіпце і пра ўсё, што вы бачылі, і прывядзеце хутчэй бацьку майго сюды.
14. І ўпаў ён на шыю Веньяміну, брату свайму, і плакаў, і Веньямін плакаў на шыі ў яго.
15. І цалаваў усіх братоў сваіх і плакаў, абдымаючы іх. Потым гутарылі зь ім браты ягоныя.
16. Прайшла ў доме фараонавым чутка, што прыйшлі браты Язэпавы; і прыемна было фараону і рабам ягоным.

Кніга Выслоўяў Саламонавых 21.23-22.4

23. Хто беражэ вусны свае і язык свой, той асланяе ад бяды душу сваю.
24. Пыхлівы злодзей - блюзьнер імя яму - дзее ў запале пыхі.
25. Прагнасьць гультая заб'е яго, бо рукі ў яго адмаўляюцца працаваць;
26. кожны дзень ён моцна прагне, а праведнік дае і не шкадуе.
27. Ахвяра бязбожных - агіднасьць, асабліва калі з хітрасьцю прыносяць яе.
28. Ілжывы сьведка загіне, а чалавек, які кажа, што ведае, будзе гаварыць заўсёды.
29. Чалавек бязбожны дзёрзкі тварам сваім, а праведны трымае проста шлях свой.
30. Няма мудрасьці і няма розуму і няма вады - насуперак Госпаду.
31. Каня рыхтуюць на дзень бітвы, але перамога - ад Госпада.
1. Добрае імя лепшае за вялікае багацьце, і добрая слава лепшая за срэбра і золата.
2. Багаты і бедны сустракаюцца адзін з адным; таго і другога стварыў Гасподзь.
3. Разумны бачыць бяду і хаваецца; а нявопытныя ідуць наперад, прымаюць кару.
4. За пакораю ідзе сьледам страх Гасподні, багацьце і слава і жыцьцё.

Кніга Быцьця 28.10-17

10. А Якаў выйшаў зь Вірсавіі і пайшоў у Харан,
11. і прыйшоў у адно месца і застаўся там начаваць, бо зайшло сонца. І ўзяў адзін камень з таго месца, і паклаў сабе пад галаву, і лёг на тым месцы.
12. І ўбачыў у сьне: вось лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе кранае неба; івось анёлы Божыя ўзыходзяць і сыходзяць па ёй.
13. І вось, Гасподзь стаіць на ёй і кажа: Я Гасподзь, Бог Абрагама, бацькі твайго, і Бог Ісаака. Зямлю, на якой ты ляжыш, Я дам табе і нашчадкам тваім;
14. і будуць нашчадкі твае, як пясок зямны; і пашырышся да мора і на ўсход, іна поўнач і на поўдзень; і дабраславяцца ў табе і ў семені тваім усе плямёны зямныя:
15. і вось, Я з табою; і захаваю цябе ўсюды, куды ні пойдзеш; і вярну цябе ўгэтую зямлю; бо Я не пакіну цябе, пакуль ня выканаю таго, што Я сказаў табе.
16. Якаў прачнуўся са сну свайго і сказаў: сапраўды Гасподзь прысутны на месцы гэтым; а я ня ведаў.
17. І спалохаўся я і сказаў: якое страшнае месца гэтае! гэта ня што іншае, як дом Божы, гэта - брама нябесная.

Кніга прарока Езэкііля 43.27-44.4

27. Пасьля гэтых дзён, у восьмы дзень і далей, сьвятары будуць узносіць на ахвярніку вашыя цэласпаленьні і падзякавальныя ахвяры; і Я буду літасьцівы да вас, кажа Гасподзь Бог.
1. І прывёў ён мяне назад да зьнешняй брамы сьвятыні, якая выходзіла на ўсход, і яна была зачыненая.
2. І сказаў мне Гасподзь: брама гэтая будзе зачыненая, не адчыніцца, і ніякі чалавек ня ўвойдзе празь яе, бо Гасподзь Бог Ізраілеў увайшоў празь яе, іяна будзе зачыненая.
3. Што да князя, ён, як князь, сядзе ў ёй, каб есьці хлеб перад Госпадам; увойдзе праз бабінец гэтай брамы, і той самай дарогаю выйдзе.
4. Потым прывёў мяне праз браму паўночную перад аблічча храма, і я бачыў, і вось, слава Госпада напаўняла дом Госпада, і я ўпаў на аблічча маё.

Кніга Выслоўяў Саламонавых 9.1-11

1. Мудрасьць збудавала сабе дом, высекла сем слупоў ягоных,
2. закалола ахвяру, разбавіла віно сваё і прыгатавала ў сябе гасьціну;
3. паслала слуг сваіх клікаць з вышыняў горада:
4. «хто неразумны, хай прыйдзе сюды!» А недавумкам сказала:
5. «ідзеце, ежце мой хлеб, і пеце віно, мною разбаўленае;
6. адкіньце дурноту, і будзем жыць і хадзіць дарогай разважлівасьці».
7. Не павучай блюзьнера, бо ганьбу сабе нажывеш, і хто асьцерагае бязбожніка - пляміць сябе.
8. Не асьцерагай блюзьнера, каб ён не зьненавідзеў цябе; асьцерагай мудрага, і ён палюбіць цябе;
9. дай настаўленьне мудраму, і ён яшчэ больш умудрыцца; навучы праўдалюбца, іён памножыць веды.
10. Пачатак мудрасьці - страх Гасподні, і спазнаньне Сьвятога - розум;
11. бо мною памножацца дні твае і дадасца табе гадоў жыцьця.