Памер шрыфту
Чытаньне за 2 сакавіка 2009:


Кніга Быцьця 3.21-4.7 Высл 3.34-4.22

21. І зрабіў Гасподзь Бог Адаму і жонцы яго вопратку скураную і апрануў іх.
22. І сказаў Гасподзь Бог: вось, Адам, зрабіўся як адзін з Нас, ведаючы дабро і зло; і цяпер як бы ні працягнуў руку сваю, і ня ўзяў таксама ад дрэва жыцьця, і не пакаштаваў, і не пачаў жыць вечна.
23. І выслаў яго Гасподзь Бог з саду Эдэмскага, каб урабляў зямлю, зь якое ён узяты.
24. І выгнаў Адама, і паставіў на ўсходзе каля саду Эдэмскага хэрувіма і палымяны меч, які сам паварочваўся, каб ахоўваць дарогу да дрэва жыцьця.
* Ева — жыцьцё