Памер шрыфту
Чытаньне за 29 студзеня 2022:


5.14-23


Евангельле паводле Лукаша 17.3-10

3. Глядзеце на сябе. Калі ж згрэшыць супроць цябе брат твой, ушчуй яго, і калі пакаецца, даруй яму.
4. і калі сем разоў на дзень згрэшыць супроць цябе і сем разоў на дзень навернецца, і скажа: каюся, - даруй яму.
5. І сказалі апосталы Госпаду: памнож у нас веру.
6. Гасподзь сказаў: калі б вы мелі веру зь зерне гарчычнае і сказалі смакоўніцы гэтай: вырвіся і перасадзіся ў мора, - дык яна паслухалася б вас.
7. Хто з вас, маючы раба, які арэ альбо пасьвіць, калі вернецца ён з поля, скажа яму: хадзі хутчэй, сядай за стол?
8. Наадварот, ці ня скажа яму: прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, служы мне, пакуль буду есьці і піць, і потым еж і пі сам?
9. Ці будзе ён дзякаваць рабу гэтаму за тое, што ён выканаў загад? ня думаю.
10. Гэтак сама і вы, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажэце: мы рабы нічога ня вартыя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць.