Памер шрыфту
Чытаньне за 1 лістапада 2013:


1-е пасланьне да Салунянаў 5.9-13, 24-28

9. таму што Бог вызначыў нас не на гнеў, а на атрыманьне збавеньня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
10. Які памёр за нас, каб мы, ці то чуваем, ці то сьпім, жылі разам зь Ім.
11. Таму ўмаўляйце адно аднаго і навучайце адно аднаго, як вы і робіце.
12. Просім жа вас, браты, паважаць тых, якія працуюць у вас, і якія пастаўлены над вамі ў Госпадзе, і якія на розум вас настаўляюць,
13. і шанаваць іх пераважна зь любоўю за справу іхнюю; будзьце ў згодзе паміж сабою.
[...]
24. Верны Той, Хто заклікае вас, Які і зьдзейсьніць гэта.
25. Браты! малецеся за нас.
26. Вітайце ўсіх братоў цалаваньнем сьвятым.
27. Заклікаю вас Госпадам прачытаць гэта пасланьне ўсім сьвятым братам.
28. Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін.

Евангельле паводле Лукаша 13.31-35

31. У той дзень прыйшлі некаторыя фарысэі і казалі Яму: выйдзі адгэтуль, бо Ірад хоча забіць Цябе.
32. І сказаў ім: ідзеце, скажэце гэтаму лісу: вось, выганяю нячыстых і аздараўляю сёньня і ў наступны дзень, і ў трэйці дзень скончу;
33. а зрэшты, мне трэба хадзіць сёньня, заўтра і ў наступны дзень, бо ня бывае, каб прарок загінуў па-за Ерусалімам.
34. Ерусаліме, Ерусаліме, што забіваеш прарокаў і камянямі пабіваеш пасланых да цябе! колькі разоў хацеў я сабраць дзяцей тваіх, як птушка птушанят сваіх пад крылы, і вы не схацелі!
35. Вось, застаецца вам дом ваш пусты, маўляю бо вам, што вы ня ўбачыце Мяне, пакуль ня прыйдзе час, калі скажаце: дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Госпада!