Памер шрыфту
Чытаньне за 29 кастрычніка 2013:


1-е пасланьне да Салунянаў 3.9-13

9. Якую падзяку можам мы ўзьнесьці Богу за вас, за ўсю радасьць, якою радуемся за вас перад Богам нашым,
10. ноч і дзень найруплівей молячыся за тое, каб бачыць аблічча ваша і дапоўніць, чаго не ставала веры вашай?
11. А Сам Бог і Айцец наш і Гасподзь наш Ісус Хрыстос хай скіруе шлях наш да вас.
12. А вас Гасподзь хай напоўніць любоўю ўзаемнай і да ўсіх, якою мы поўныя да вас,
13. каб умацаваць сэрцы нашыя беззаганнымі ў сьвятыні прад Богам і Айцом нашым у прышэсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі сьвятымі Ягонымі. Амін.

Евангельле паводле Лукаша 12.42-48

42. Гасподзь жа сказаў: хто верны і разумны ўпраўнік, якога гаспадар паставіў над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час меру хлеба?
43. Дабрашчасны раб той, якога гаспадар ягоны, прыйшоўшы, застане, што робіць так:
44. праўду кажу вам, што над усёй маёмасьцю сваёй паставіць яго.
45. А калі раб той скажа ў сэрцы сваім: «ня скора прыйдзе гаспадар мой», і пачне біць слуг і служанак, есьці і піць і напівацца,
46. дык прыйдзе гаспадар раба таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзіну, уякую ня думае, і пасячэ яго і пакладзе яму долю аднолькавую зь нявернымі.
47. А той раб, які ведаў волю гаспадара свайго, і ня быў гатовы, і не рабіў па волі ягонай, біты будзе моцна;
48. а які ня ведаў і зрабіў вартае пакараньня, біты будзе меней. І ад кожнага, каму дадзена шмат, шмат і спатрабуецца; і каму шмат даверана, з таго болей зышчуць.