Памер шрыфту
Чытаньне за 18 верасьня 2012:


Пасланьне да Эфэсянаў 2.19-3.7

19. Дык вось, вы ўжо не чужынцы і ня прыхадні, а суграмадзяне сьвятым і свае Богу,
20. уцьверджаныя на аснове апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста каменем вугла,
21. на якім увесь будынак, моцна складаны, вырастае ў сьвяты храм у Госпадзе,
22. на якім і вы будуецеся ў селішча Божае Духам.
1. Вось дзеля гэтага я, Павал, стаўся вязьнем Ісуса Хрыста за вас, язычнікаў.
2. Бо вы, пэўна, чулі пра служэньне мілаты Божай, дадзенай мне для вас,
3. таму што мне праз адкрыцьцё абвешчана таямніца, - пра што я і вышэй коратка пісаў, -
4. дык вы, чытаючы, можаце ўведаць маё разуменьне таямніцы Хрыстовай,
5. якая не была абвешчана ранейшым пакаленьням сыноў чалавечых, як сёньня адкрыта сьвятым апосталам Ягоным і прарокам праз Духа (Сьвятога),
6. каб і язычнікі былі супольнымі спадчыньнікамі, што складаюць адно цела, і саўдзельнікамі абяцаньня Ягонага ў Хрысьце Ісусе праз зьвеставаньне,
7. слугою якога зрабіўся я пасьля дараваньня мілаты Божай, дадзенай мне дзеяньнем сілы Ягонай.

Евангельле паводле Лукаша 3.23-4.1

23. Ісус, пачынаючы Сваё служэньне, быў гадоў трыццаці, і быў, як думалі, сын Язэпаў, Іліеў,
24. Мататаў, Левіінаў, Мэлхіеў, Янаеў, Язэпаў,
25. Мататыеў, Амосаў, Навумаў, Ясьлімаў, Нагееў.
26. Маатаў, Мататыеў, Сэмяіеў, Язэпаў, Юдаў,
27. Ёананаў, Рысаеў, Зарававэлеў, Салатыілеў, Нірыеў,
28. Мэлхіеў, Аддзіеў, Касамаў, Элмадамаў, Іраў,
29. Ёсіеў, Эліезэраў, Ёрымаў, Мататаў, Лявіінаў,
30. Сымонаў, Юдаў, Язэпаў, Ёнанаў, Эліякімаў,
31. Мэлеаеў, Маінанаў, Мататаеў, Натанаў, Давідаў,
32. Ясэеў, Авідаў, Ваозаў, Салмонаў, Наасонаў,
33. Амінадаваў, Арамаў, Эсромаў, Фарэсаў, Юдаў,
34. Якаваў, Ісакаў, Абрагамаў, Тараў, Нахораў,
35. Сэрухаў, Рагаваў, Фалекаў, Эбэраў, Салаў,
36. Каінанаў, Арфаксадаў, Сімаў, Ноеў, Ламэхаў,
37. Матусалаў, Энохаў, Ярэдаў, Малелеілаў, Каінанаў,
38. Эносаў, Сіфаў, Адамаў, Божы.
1. Ісус, поўны Духа Сьвятога, вярнуўся ад Ярдана і паведзены быў Духам у пустыню;