Памер шрыфту
Чытаньне за 27 верасьня 2011:


Пасланьне да Галятаў 5.11-21

11. За што ж гоняць мяне, браты, калі я і цяпер прапаведую абразаньне? Тады ганьба крыжа спынілася б.
12. О, калі б выдаліць тых, якія баламуцяць вас!
13. Да вольнасьці закліканы вы, браты, толькі вольнасьць ваша ня была б повадам дагаджаць плоці; а любоўю служэце адно аднаму.
14. Бо ўвесь закон у адзін сказ укладваецца: «любі блізкага твайго, як самога сябе».
15. Калі ж паміж сабою грызяцеся і ясьце адно аднаго, дык глядзеце, каб не панішчылі вы адно аднаго.
16. Я кажу: рабеце паводле Духа, і вы ня будзеце паддавацца пажадзе плоці;
17. бо плоць жадае супраціўнага Духу, а Дух - супраціўнага плоці: яны адно аднаму супрацівяцца, так што вы ня тое робіце, чаго хацелі б.
18. Калі ж вас Дух водзіць, дык вы не пад законам.
19. Дзеі плоці вядомыя; вось яны: пералюбства, блуд, нечыстата, непатрэбства,
20. ідаласлужэньне, чарадзейства, варожасьць, свары, зайздрасьць, гнеў, звады, раздоры (спакусы), ерасі,
21. нянавісьць, забойствы, п'янства, закалоты і іншае такое; папярэджваю вас, як і раней папярэджваў, што тыя, хто робіць так, Царства Божага не ўспадкуюць.

Евангельле паводле Лукаша 5.12-16

12. Калі Ісус быў у адным горадзе, прыйшоў чалавек увесь у праказе і, убачыўшы Ісуса, упаў ніцма, молячы Яго і кажучы: Госпадзе! калі хочаш, можаш мяне ачысьціць.
13. Ён працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў: хачу, ачысьціся. І адразу праказа сышла зь яго.
14. І Ён загадаў яму нікому не расказваць, а пайсьці паказацца сьвятару і прынесьці ахвяру за ачышчэньне сваё, як загадаў Майсей, на сьведчаньне ім.
15. Але тым болей шырыліся чуткі пра Яго, і вялікае мноства людзей сьцякалася да Яго - слухаць і ацаляцца ў Яго ад хваробаў сваіх.
16. А Ён адыходзіў у пустэльныя мясьціны і маліўся.